наверх

Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва і рацыяналізатарства

Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва і рацыяналізатарства

Актуальна         Просмотров: 61 Вернуться назад

Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва і рацыяналізатарства

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» з мэтай навучання распрацоўшчыкаў навукова-тэхнічнай прадукцыі сучасным методыкам рашэння вынаходніцкіх і рацыяналізатарскіх задач арганізуюць Рэспубліканскі навукова-практычны семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці.

Семінар адбудзецца 29 кастрычніка 2019 года па адрасе: г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21/А, Навукова-тэхналагічны парк Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў 9.30.              Пачатак працы - 10.00.

Удзел у семінары - бясплатны.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца:

  • спецыялісты канструктарска-тэхналагічных падраздзяленняў прамысловых прадпрыемстваў, навукова-даследчых і праектных арганізацый;
  • прадстаўнікі бізнэс-асацыяцый;
  • навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў у сферы эканамічнай, навукова-тэхнічнай, тэхналагічнай і інжынернай адукацыі.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 22 кастрычніка 2019 г. папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю або накіраваць заяўку на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by або па факсе: +375 (17) 203 13 19.