наверх

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2018

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2018

Актуальна         Просмотров: 129 Вернуться назад

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2018

      Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і іншых зацікаўленых арганізацый праводзіць у 2018 годзе 9 - ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.

Конкурс праводзіцца у мэтах стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання у пошуку інвестыцыйная падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследванняў і распрацовак.Намінацыі конкурса: “Лепшы інавацыйны праект” і “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”.

У рамках конкурсу разглядаюцца перспектыўныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі) і адпаведныя прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, удзельнікі самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект. У намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” могуць прымаць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.

     Этапы правядзення конкурсу:

     1. Прыём заявак і папярэдні адбор праектаў - да 1 кастрычніка 2018 г.

     2. Экспертыза інавацыйных праектаў - да 1 лістапада 2018 г.

     3. Вызначэнне пераможцаў і прызёраў конкурсу - снежань 2018 г.

Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначыць пераможцаў і прызёраў конкурсу.

У кожнай намінацыі усталёўваецца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры - якія занялі трэцяе месца.

     Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:

     за першае месца - 60 тарыфных ставак 1-га разраду (1980,0 рублёў);

     за другое месца - 40 тарыфных ставак 1-га разраду (1320,0 рублёў);

     за трэцяе месца - 20 тарыфных ставак 1-га разраду (660,0 рублёў).

Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат ў памеры 400 тарыфных ставак (13200,0 рублёў).

Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі, даведачную інфармацыю можна знайсці на  сайце конкурса

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне конкурсу ажыццяўляе Беларускі інавацыйны фонд. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурса, , запоўніўшы устаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (асабіста або даслаць па пошце): 220002 , г. Мінск, вул. В. Харужай, д.31А, ком.403.

Кантактны тэлефон у Беларускім інавацыйным фондзе: +375 17 2931781, e-mail: rkip@tut.by

Сайт конкурсу: http://konkurs.bif.ac.by

Пераможцы і прызёры мінулых гадоў