наверх

Семінар па пытаннях статыстычнага ўліку і фармавання справаздачнасці

Семінар па пытаннях статыстычнага ўліку і фармавання справаздачнасці

Актуальна         Просмотров: 18 Вернуться назад

Семінар па пытаннях статыстычнага ўліку і фармавання справаздачнасці

27 верасня 2019 г. у горадзе Віцебску адбудзецца семінар па пытаннях статыстычнага ўліку і фармавання справаздачнасці аб інавацыйнай дзейнасці арганізацый прамысловасці. У рамках семінара плануецца разгледзець пытанні нарматыўнага рэгулявання і падыходы да вызначэння інавацыйнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях, метадалагічных асноваў фармавання статыстычнай справаздачнасці ў сферы інавацый, методыкі і практыкі запаўнення формаў дзяржаўнай статыстыкі (праграма прыкладаецца).

Запрашаем да ўдзелу ў семінары спецыялістаў, адказных за запаўненне формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-нт (інавацыя).

Удзел у семінары з'яўляецца бясплатным.

Месца правядзення семінара: г. Віцебск, вул. Пушкіна, 6 (Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка).

Заяўку на ўдзел у семінары просім накіраваць згодна прыкладаемай форме на электронную пошту па адрасе tankevich.csasr@gmail.com, а таксама паведаміць па тэлефоне +375 17 294-92-63 у тэрмін не пазней за 15 верасня 2019 г.

Таксама паведамляем, што семінары запланаваны да правядзення ў кожным абласным цэнтры і г. Мінску:

11 кастрычніка 2019 г. - г. Магілёў;

25 кастрычніка 2019 г. - г. Гродна;

22 лістапада 2019 г. - г. Брэст;

29 лістапада 2019 г. – г. Гомель;

19 снежня 2019 г. - г. Мінск.

 

Прэзентацыя пра семінары.