наверх

Семінар-трэнінг Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Семінар-трэнінг Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Актуальна         Просмотров: 487 Вернуться назад

Семінар-трэнінг Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Запрашаем прыняць удзел у Семінары-трэнінгу Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які адбудзецца 14 лістапада 2018 года ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.

У рамках праграмы семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • прававая падтрымка стартапов;
  • абарона інтэлектуальнай уласнасці;
  • фінансавыя інстытуты падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь;
  • бізнес-планаванне: ключавыя паняцці, абавязковыя структурныя элементы, тыповыя памылкі пры складанні;
  • эфектыўная прэзентацыя распрацовак: планаванне, структура, выкарыстанне дэманстрацыйных сродкаў;
  • камерцыялізацыі праектаў у Беларусі і іншыя тэмы.

Дадзенае мерапрыемства прызначана для ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, а таксама іншых зацікаўленых (маладых навукоўцаў, распрацоўшчыкаў, прадпрымальнікаў, аўтараў стартап-праектаў).

На семінары выступяць прадстаўнікі Беларускага інавацыйнага фонду, асацыяцыі “БелБрэнд”, сузаснавальнікі Стартап школы і Стартап руху Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі юрыдычных кампаній, прадпрымальнікі, інвестары і іншыя вядучыя беларускія спецыялісты па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванню.

Удзел у семінары з'яўляецца бясплатным. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Для ўдзелу ў семінары-трэнінгу неабходна запоўніць заяўку і накіраваць на e-mail: rkip@tut.by.

Семінар адбудзецца ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі 14 лістапада 2018 года ў 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4, бізнес-клуб IMAGURU. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 9.30.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 8 (017) 2931781.