наверх

Сусветная выстава «ЭКСПА-2020»

Сусветная выстава «ЭКСПА-2020»

Актуальна         Просмотров: 307 Вернуться назад

Сусветная выстава «ЭКСПА-2020»

У г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) з 1 кастрычніка 2021 года па  31 сасавіка 2022 года пройдзе Сусветная выстава «ЭКСПА-2020». Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь з'яўляецца арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках калектыўнага раздзела будуць прадэманстраваныя распрацоўкі інавацыйнай прадукцыі розных навуковых арганізацыяў Беларусі, якія будуць экспанавацца ў выглядзе натурных узораў, мультымедыйных прэзентацыяў, планшэтаў, інфармацыйных раздатачных матэрыялаў. Таксама для большай інфарматыўнасці будзе паказвацца відэаролік пра навукова-тэхнічны патэнцыял Рэспублікі Беларусь.

У рамках справавой праграмы выставы ДКНТ плануецца правядзенне «Дня беларускай навукі, інавацый, інвестыцый».