наверх

Дыялог у імя агульнага дабра: галоўныя пасылы форуму - у люстэрку ацэнак экспэртаў і дэлегатаў

Дыялог у імя агульнага дабра: галоўныя пасылы форуму - у люстэрку ацэнак экспэртаў і дэлегатаў

Iнтэрв'ю         Праглядаў: 167 Вярнуцца

Дыялог у імя агульнага дабра: галоўныя пасылы форуму - у люстэрку ацэнак экспэртаў і дэлегатаў

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях:

- Тэхнапаркі - гэта эфектыўныя і запатрабаваныя пляцоўкі для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей. Месца, дзе нашы таленавітыя маладыя людзі могуць самарэалізавацца. Таму агучаны ў дакладзе кіраўніка дзяржавы тэзіс аб стварэнні тэхнапаркаў ў Мінску і абласных цэнтрах на плошчах дзяржпрадпрыемстваў - тэма асабліва своечасовая і актуальная.

Ствараючы тэхнапарк на пустуючай тэрыторыі, мы вырашаем цэлы шэраг задач. Па-першае, невыкарыстоўваныя будынки знаходзяць гаспадара, пры падтрымцы дзяржавы прыводзяцца ў парадак і становяцца кропкамі дынамічнага інавацыйнага росту. Па-другое, ствараюцца новыя высокатэхналагічныя вытворчасці і высокапрадукцыйныя працоўныя месцы. Падобныя прыклады ў нашай практыцы ўжо ёсць. Так, Мінскі гарадскі тэхнапарк створаны на пляцоўцы былога мясакамбіната, брэсцкі тэхнапарк - у будынку Брэсцкага электрамеханічнага завода. У цяперашні час разглядаецца пытанне адкрыцця тэхнапарку на невыкарыстоўванай пляцоўцы ААТ «Гарызонт» у цэнтры Мінска.

Сёння ў нашай краіне створана сетка суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, якая ахоплівае ўсе абласныя цэнтры, а таксама Наваполацк, Пінск, Горкі, Барысаўскі і Ляхавіцкі раёны. Гэта 18 тэхнапаркаў, сем цэнтраў трансферу тэхналогій і Беларускі інавацыйны фонд.

Сёння рэзідэнты тэхнапаркаў забяспечваюць досыць высокі тэмп росту аб'ёму інавацыйнай прадукцыі. У шэсць разоў за апошнія пяць гадоў вырас аб'ём выпуску прадукцыі - з 33,7 мільёна рублёў у 2015 годзе да 197,6 мільёна рублёў у 2020-м (пры плане на 2020 год 70,2 мільёна рублёў). Тэхнапаркі - гэта не толькі навацыі і значны эканамічны эфект, але і новыя працоўныя месцы. Дастаткова сказаць, што агульная колькасць працаўнікоў рэзідэнтаў тэхнапаркаў за апошнюю пяцігодку павялічылася амаль утрая і сёння складае больш за тры тысячы чалавек.

Магу сказаць, што паскоранае развіццё інфраструктуры, стартап руху, рэалізацыя венчурных праектаў у сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці стануць аднымі з ключавых кірункаў рэалізуемай у Беларусі інавацыйнай палітыкі на 2021-2025 гады.

Крыніца: «Рэспубліка»