наверх

«Новыя арыенціры навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», інтэрв'ю Аляксандра Шуміліна газеце «САЮЗ»

«Новыя арыенціры навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», інтэрв'ю Аляксандра Шуміліна газеце «САЮЗ»

Iнтэрв'ю         Просмотров: 374 Вернуться назад

«Новыя арыенціры навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», інтэрв'ю Аляксандра Шуміліна газеце «САЮЗ»

Пра перспектывы саюзнага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва карэспандэнт «САЮЗа» гутарыць са старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандрам Шуміліным.


- Аляксандр Генадзевіч, нядаўна адбылося пасяджэнне экспертнага савета па прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. Якія працы прэтэндуюць на ўзнагароды?

- Усяго пададзена 18 заявак. Гэта сумесныя распрацоўкі ў сферы высокапрадукцыйных інфармацыйна-вылічальных тэхналогій, гідраметэаралогіі, медыцыны, экалагічнага земляробства і жывёлагадоўлі. Дзякуючы супрацоўніцтву навукоўцаў нарошчваецца патэнцыял мінеральна-сыравіннай базы Саюзнай дзяржавы, вядуцца даследаванні ў галіне асваення космасу з выкарыстаннем беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускай арбітальнай групоўкі спадарожнікаў БКА і «Канопус-У». Ствараюцца новыя высокаэфектыўныя і біялагічна бяспечныя прадукты харчавання і многае іншае. Такі маштабны пачатак працы па адборы праектаў і прысуджэнні прэміі надасць імпульс у стымуляванні і развіцці сумеснай навуковай дзейнасці.

- Наколькі цесна ўзаемадзейнічаюць нашы краіны ў галіне навукі і тэхналогій?

- Агульным з'яўляецца разуменне неабходнасці інавацыйнага прарыву - мадэрнізацыі эканамічных сістэм на аснове найноўшых тэхналогій для глабальнага павышэння канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках. Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі вызначаны Асноўныя напрамкі фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Прыняты шэраг важных нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы. Удасканалены Парадак распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.

Разам з тым існуюць пытанні, якія патрабуюць прынцыповага рашэння. У прыватнасці, скарачэнне тэрмінаў ўзгаднення навукова-тэхнічных праграм.

- Якую ролю ў беларуска-расійскім навукова-тэхнічным супрацоўніцтве граюць саюзныя праграмы?

- Яны з'яўляюцца асноўным інструментам рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. У выніку распрацаваны і ўкараняюцца ўнікальныя ўзоры тэхнікі і тэхналогій. Рэалізавана ўжо больш за 50 праграм. Асаблівая ўвага звяртаецца на прарыўныя напрамкі, такія як «Суперкампутар», «Нанаматэрыялы і нанатэхналогіі», «Космас», «Біятэхналогіі», з якімі звязаны вялікія надзеі на развіццё высокіх тэхналогій і павышэнне экспартнага патэнцыялу нашых краін. Працягваецца рэалізацыя праграмы «Тэхналогія-СД». З гэтага года будзе выконвацца новая «касмічная» праграма «Інтэграцыя-СД».

- Вы казалі пра неабходнасць скарачэння тэрмінаў ўзгаднення саюзных навукова-тэхнічных праектаў. Як ідзе гэты працэс?

- ДКНТ распрацаваны праект пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па надзяленні Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы функцыяй па ўхваленні праектаў канцэпцый навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы і прыняцця рашэння аб распрацоўцы праектаў саюзных праграм і ўнясенню змяненняў у дзеючыя нарматыўныя прававыя акты Саюзнай дзяржавы. Дакумент прадугледжвае скарачэнне тэрмінаў распрацоўкі і ўхвалення праектаў канцэпцый навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы, стварэння ўмоў для больш эфектыўнага выкарыстання іх вынікаў.

- Наколькі важна супрацоўніцтва фондаў фундаментальных даследаванняў дзвюх краін?

- Сумесныя праекты дазволілі не толькі атрымаць вялікую колькасць першакласных навуковых вынікаў, але і стварылі істотны зачын для інавацыйнай дзейнасці. Напрыклад, у галіне ДНК-ідэнтыфікацыі, калі частка вынікаў выкарыстоўваецца ў медыцыне, частка - у крыміналістыцы, а таксама ў галіне звышправодзячых матэрыялаў (стварэнне кампактных прыбораў для медыцыны: тамографаў, прылад дыягностыкі). Перспектывы супрацоўніцтва па сумесных фундаментальных даследаваннях уяўляюцца далёка ідучымі і вельмі карыснымі для абедзвюх краін. Перш за ўсё вынікі сумесных праектаў могуць шырока выкарыстоўвацца пры фармаванні навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы.