наверх

“Бінокль для інаватараў”, артыкул Аляксандра Шуміліна ў часопісе “Дырэктар”

“Бінокль для інаватараў”, артыкул Аляксандра Шуміліна ў часопісе “Дырэктар”

Артыкулы         Просмотров: 18 Вернуться назад

“Бінокль для інаватараў”, артыкул Аляксандра Шуміліна ў часопісе “Дырэктар”

Беларуская эканоміка арыентуецца на прасоўванне высокаінтэлектуальных прадуктаў, якія не могуць паўнавартасна функцыянаваць без тэхналагічнага прадбачання, або Форсайта.



АЛЯКСАНДР Шумілін, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, доктар эканамічных навук








Фарсайт (Foresight) уяўляе сабой сістэму метадаў экспертнай ацэнкі стратэгічных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця, выяўлення тэхналагічных прарываў, здольных аказаць уздзеянне на эканоміку і грамадства ў сярэдняй і доўгатэрміновай пэрспэктывы.

Літаральна метадалогія Фарсайт - гэта планаванне з вельмі высокай ступенню рэальнасці. Гэта значыць планы не проста ставяцца, а актыўна ўкараняюцца ў жыццё. Шырока прызнана, што Фарсайт-даследаванне як метад валодае несумнеўнымі перавагамі перад традыцыйным прагназаваннем, фантастычным прадбачаннем і планаваннем. Па сутнасці, гэта пабудова доўгатэрміновых прагнозаў (ад 5 да 50 гадоў) на аснове дакладных кароткатэрміновых сцэнарыяў на бліжэйшыя месяцы.

Сёння існуе больш за 20 метадаў Фарсайт-даследаванняў. Пры гэтым яны пастаянна ўдасканальваюцца, праводзіцца адпрацоўка прыёмаў і працэдур, што забяспечвае павышэнне абгрунтаванасці прадбачання перспектыў навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Для рэалізацыі Фарсайт-праектаў ўжываецца шырокі арсенал якасных і колькасных метадаў, у тым ліку экспертныя панэлі, метад Дэльфі (апытанні экспертаў у два этапы), SWOT-аналіз, мазгавы штурм, пабудова сцэнарыяў, тэхналагічныя дарожныя карты, дрэвы рэлевантнасці, аналіз ўзаемнага ўплыву і іншыя інтэрактыўныя формы.

У апошні час Фарсайт актыўна ўжываецца ў свеце. Напрыклад, у японскіх доўгатэрміновых прагнозах навукова-тэхналагічнага развіцця на бліжэйшае 30-годдзе, якія праводзяцца кожныя 5 гадоў, удзельнічаюць больш за 2 тыс. экспертаў, якія прадстаўляюць найважнейшыя напрамкі развіцця навукі, тэхналогій і тэхнікі, а ў адным карэйскім праекце задзейнічана больш за 10 тыс. чалавек.

Трэба адзначыць, што метадалогія Фарсайт выкарыстоўваецца і ў нас, хоць і не гэтак шырока. У якасці прыкладу можна прывесці сесію Расійска-беларускага экспертнага клуба. Так, у 2016 г. вынікі яго працы дазволілі вызначыць найбольш важныя напрамкі развіцця двухбаковых адносінаў да 2020 г. Большасць выяўленых фактараў паказвала на тое, што краінам варта абапірацца на ўнутраныя сілы і рэсурсы і не разлічваць на дапамогу з боку, а ў выпадку негатыўнага знешняга ўздзеяння ўспрымаць дадзеную акалічнасць як стымул для развіцця.

Фарсайт-сесія Расійска-беларускага экспертнага клуба ўжыла наступную метадалогію пабудовы.

1.Фарміраванне змешаных экспертных груп з прадстаўнікоў Расіі і Беларусі з рознымі кампетэнцыямі (эканамісты, спецыялісты ў галіне міжнародных адносін, палітолагі і прадстаўнікі сектара тэхналогій і інавацый).

2.Праца ў экспертных групах ў фармаце “мазгавога штурму” па выяўленні ўнутраных і знешніх фактараў, здольных з найбольшай ступенню верагоднасці паўплываць на двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва да 2020 г. Пры гэтым развіццё ЕАЭС як інтэграцыйнай сістэмы першапачаткова было аднесена да разраду ўнутраных фактараў ўзаемадзеяння нашых краін. Экспертам прапанавалі вызначыць 4 групы фактараў: палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і тэхналагічныя (правесці PEST- аналіз), ацаніўшы іх як шанцы або рызыкі для развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі.

3.Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп.

4.Незалежнае ранжыраванне фактараў пасля завяршэння Фарсайт-сесіі кожным экспертам па ступені значнасці іх уплыву на развіццё эканамічных сувязяў дзвюх краін.

Прыкладам прагназавання будучыні і яго практычнага ўвасаблення служыць Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030. Яна вызначае напрамкі функцыянавання трох узаемазвязаных і узаемадапаўняльных кампанентаў: чалавека як асобы і генератара новых ідэй - канкурэнтаздольнай эканомікі - якасці навакольнага асяроддзя ва ўмовах ўнутраных і знешніх пагроз і выклікаў доўгатэрміновага развіцця. А іншы важны дакумент - Стратэгія “Навука і тэхналогіі: 2018-2040” змяшчае ўсе прыкметы класічнага планавання.

Варта прызнаць, што ў метадалогіі Фарсайт ёсць свае недахопы. У дадзеным працэсе на ўзроўні дзяржаўнага прагназавання рэдка выкарыстоўваюцца сцэнарыі і ацэнкі прыватных кампаній, якія аддаюць перавагу іх не афішаваць. Таксама ў адкрытым доступе часта адсутнічае інфармацыя пра стан і перспектывы развіцця буйных суб'ектаў гаспадарання недзяржаўнага сектара. Гэтая акалічнасць мае важнае значэнне, таму што іх уладальнікі у адрозненне ад тых, хто працуе ва ўмовах дзяржаўнага планавання прадпрыемстваў у любы час могуць змяніць стратэгію развіцця свайго бізнесу.

Эканамічны эфект прымянення Фарсайта складана вызначыць, паколькі «прадукт» яго даследавання - дакументы (даведнік ці кіраўніцтва для падтрымкі пры прыняцці рашэнняў, арыентаваных на значныя маштабы і працяглыя тэрміны). Гэтая метадалогія дазваляе абмеркаваць магчымыя сцэнары будучыні развіцця, але не прапаноўвае “ўкласці 100 руб., каб праз год падвоіць гэтую суму”.

Сукупнасць разгледжаных методык Фарсайт вобразна можна назваць своеасаблівым біноклем для інаватараў, які ўжо сёння дапамагае разглядзець аглядную будучыню навукі і тэхналогій.

Несумненна, мы выкарыстоўваем элементы Фарсайта пры распрацоўцы сістэмы комплекснага прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП) на 2021-2025 гг. і да 2040 г. Ужо сфарміравана група з больш чым 140 экспертаў (прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі, кіраўнікі прадпрыемстваў і інш.) па 14 найважнейшым галінах эканомікі і напрамках навукова-тэхнічнага развіцця.

Распрацоўка КП НТП дазволіць вызначыць прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнага развіцця, перспектыўныя інавацыйныя тэхналогіі, прадуктовыя групы, тавары і паслугі, выпрацаваць рэкамендацыі па сцэнарах навукова-тэхналагічнага развіцця Беларусі.

ДАВЕДКА «ДЫРЭКТАРА»: Гісторыя Фарсайта пачалася ў 1980-х гг., калі ў ЗША пачалі ўжываць гэтую форму актыўнага прагназавання ў сферы абаронных даследаванняў і перспектыў бяспекі. Пазней яе сталі выкарыстоўваць у Японіі і краінах Еўропы.