наверх

NICA і таямніцы светабудовы

NICA і таямніцы светабудовы

Артыкулы         Просмотров: 285 Вернуться назад

NICA і таямніцы светабудовы

Праект класа мега-саенс NICA ў Аб'яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія) сабраў навукоўцаў з 18 краін. Якую ролю ў ім адыгрывае Беларусь? Пра гэта распавядае Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях доктар эканамічных навук Аляксандр Шумілін.

- NICA - гэта паскаральнік элементарных часціц, «брат» Вялікага адроннага калайдара, размешчанага ў ЦЭРН на мяжы Францыі і Швейцарыі. Дзякуючы яму свет даведаўся шмат новага пра таямніцы базона Хігса і іншых элементарных часціц. Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (АІЯД), дзе «прапісаная» NICA, - таксама вядомы міжнародны навуковы цэнтр, асацыяваныя сябры якога - 18 дзяржаваў, сярод іх Расія і Беларусь. Цэнтр славіцца ў сусветнай навуковай супольнасці тэарэтычнымі і фундаментальнымі даследаваннямі ў галіне фізікі элементарных часціц, ядзернай фізікі і фізікі кандэнсаваных асяроддзяў.

У апошнія гады шэраг беларускіх і расійскіх спецыялістаў, якія раней удзельнічалі ў даследаваннях на Вялікім адронным калайдары, рыхтуюць праекты па вывучэнні мінулага, сучаснасці і будучыні чалавецтва ў Дубне на паскаральніку NICA. Працуюць, дарэчы, не менш паспяхова, чым у ЦЭРНе. Неўзабаве паскаральнік АІЯД стане яшчэ больш дасканалым і "разумным".

Працягваецца праца па стварэнні звышправоднага рэзанатара для калайдара NICA. Ужо ёсць медны прататып, пачаты яго выпрабаванні.

На днях Беларусь і Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў узгаднілі кантракты на пастаўку высокатэхналагічнага абсталявання і выкананне працаў на агульную суму звыш $400 тыс. Дарэчы, у першай палове 2020 года наша краіна ўжо падпісала шэраг кантрактаў на агульную суму больш за $1,2 млн.

Дубна прыцягвае не толькі масцітых, маючых высокія ступені і сусветнае прызнанне свяцілаў навукі. Штогод больш за дзясятак студэнтаў і магістрантаў з Сінявокай стажыруюцца на міжнародных практыках вучэбна-навуковага цэнтра Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, папаўняюць багаж ведаў на занятках міжнароднай школы-канферэнцыі "Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету".

Паралельна беларусы працягваюць удзельнічаць у двух найбуйнейшых эксперыментах Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (CERN) - "Кампактны мюённы саленоід" і праекце ATLAS. Пры гэтым наша краіна ўносіць свой уклад не толькі ў тэорыю, але і ў стварэнне матэрыяльнай базы адроннага калайдара і іншых вопытных канструкцый - пастаўляе сегменты панэляў астуджэння, модулі абароны электронікі і іншыя элементы механічных вузлоў і агрэгатаў.

Крыніца: 7 дзён