наверх

Перспектывы развіцця абмеркавалі ў Гродзенскім тэхнапарку

Перспектывы развіцця абмеркавалі ў Гродзенскім тэхнапарку

Артыкулы         Праглядаў: 324 Вярнуцца

Перспектывы развіцця абмеркавалі ў Гродзенскім тэхнапарку

Усе інавацыі павінны развівацца з прыцэлам на сусветны рынак. Толькі тады яны стануць паспяховымі. Як шукаць таленавітых распрацоўшчыкаў і правільна ператвараць ідэі ў бізнес, абмяркоўвалі ў Гродзенскім тэхнапарку.

Ён сёння актыўна развіваецца. За два гады тут прынялі 13 рэзідэнтаў, плошчаў для запрашэння новых ужо не хапае. Таму да вясны тут дабудуюць яшчэ адзін корпус на 6,5 тысячы квадратных метраў. Тут з'явяцца усё неабходнае для працы: офісы, канферэнц-залы, выставачныя цэнтры і вытворчыя пляцоўкі. І ахвотныя працаваць ёсць. Сёння быць рэзідэнтам тэхнапарку выгадна - дзейнічаюць зніжкі на арэнду і льготнае падаткаабкладанне. Стаўка на тое, каб ідэі і тэхналогіі прыносілі максімальны прыбытак.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях: «У нас рэалізуецца ў Беларусі такі праект «Універсітэт 3.0», які павінен дадаць у падрыхтоўку кадраў і для моладзі як раз пытанні камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак. Калі з пункту гледжання падрыхтоўкі кадраў - у нас добра, то чаго нам не хапае - дык гэта магчымасці бізнес-адукацыі, камерцыйнай жылкі і магчымасці арыентацыі сваіх распрацовак на стварэнне камерцыйных структур».

Дарэчы, ужо вядомыя прыярытэты развіцця беларускай навукі на бліжэйшыя пяць гадоў. Гэта IT, біятэхналогіі і прыборабудаванне. Гродна ў плане падрыхтоўкі кадраў - перспектыўны горад: тут размешчаны адразу тры ВНУ.

Крыніца: АНТ