наверх

Беларусь у мінулым годзе экспартавала высокатэхналагічную прадукцыю амаль на 14 мільярдаў даляраў

Беларусь у мінулым годзе экспартавала высокатэхналагічную прадукцыю амаль на 14 мільярдаў даляраў

Вiдэа         Праглядаў: 1235 Вярнуцца

Беларусь у мінулым годзе экспартавала высокатэхналагічную прадукцыю амаль на 14 мільярдаў даляраў

Беларусь у мінулым годзе экспартавала высокатэхналагічную прадукцыю амаль на 14 мільярдаў даляраў. Пра гэта распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін. Дасягнуць такога выніку дапамаглі меры, замацаваныя ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця краіны да 2020 года. У першую чаргу - стварэнне інфраструктуры. У Беларусі працуюць 15 тэхнапаркаў, дзе маладыя спецыялісты трансфармуюць ідэі ў гатовы прадукт.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Па-першае, мы ствараем новыя канкурэнтаздольныя галіны. А другое, вось ізноў жа. Нездарма кажуць, што ёсць такая праблема, як ўцечка моладзі за мяжу. Але калі мы створым умовы у краіне, калі чалавек можа сам стварыць прадукт, самарэалізавацца і зарабіць тут, у Беларусі, то які сэнс з'язджаць яму за межы ".

 Крыніца: БТ