наверх

«Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

«Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Вiдэа         Праглядаў: 200 Вярнуцца

«Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Бадай дарослая размова пра ўрокі гісторыі, узнагароды за поспехі ў вучобе і навуцы і, вядома, падарункі да Новага года. Адным адрасам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стала больш, выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча сёння сустракалі старшыню Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна. Сяброўству гэтай навучальнай установы і камітэта ўжо 7 гадоў. За гэты час бібліятэка вучылішча папоўнілася рэдкімі кнігамі пра гісторыю Другой сусветнай вайны, развіццё тэхналогій і зброі. Багацей стала і матэрыяльна-тэхнічная база: сертыфікат на набыццё неабходнай тэхнікі Аляксандр Шумілін падарыў калектыву сёння.

Дар'я Ягадко, кадэт Віцебскага кадэцкага вучылішча: "Ад гэтай сустрэчы мы чакаем для сябе новую інфармацыю, якую зможам у далейшым выкарыстоўваць. Я, дапусцім, планую паступаць у Акадэмію МУС на следча-экспертны факультэт, але акрамя гэтага планую займацца навукова-практычнай дзейнасцю".

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Заўсёды сустрэча з моладдзю, з дзецьмі - гэта станоўчыя эмоцыі. Гэта наша будучыня, тым больш, кадэты - патрыёты, якія ўжо з маленства вучацца і збіраюцца звязаць сваё жыццё з абаронай Айчыны. Сёння няма нічога больш высакароднага, чым абарона Айчыны".

У Віцебскім кадэцкім вучылішчы навучаюцца 275 юнакоў і дзяўчат. З адоранымі дзецьмі працуюць 50 педагогаў і выхавальнікаў. У гэтым годзе каманда выхаванцаў вучылішча стала пяціразовым пераможцам рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай алімпіяды "Патрыёт".