наверх

Парламентарыі прынялі бюджэт СД на 2019 г. у канчатковым чытанні

Парламентарыі прынялі бюджэт СД на 2019 г. у канчатковым чытанні

Вiдэа         Просмотров: 271 Вернуться назад

Парламентарыі прынялі бюджэт СД на 2019 г. у канчатковым чытанні


У Маскве 22 снежня ў другім чытанні быў прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў праграме Навіны “24 гадзіны” на СТВ.

55 сесія Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы

Нагадаем, у 2019 годзе ён разлічаны з прафіцытам, а даходная яго частка складзе больш за 7 мільярдаў расійскіх рублёў. Большасць сродкаў - на фінансаванне сумесных праграм, у тым ліку навуковых. Адзiная навукова-тэхнічная прастора таксама ўвайшла ў парадак 55 сесіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы, якая прайшла ў Маскве.

Заканадаўцам прапанавалі надзяліць камісіі і профільныя ведамствы адмысловымі паўнамоцтвамі, для таго, каб скараціць тэрміны запуску сумесных праграм.


Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі:

Пакуль мы вылучым рэсурсы, то за 2 гады многія рэчы, якія прапаноўваліся, маральна састарваюцца. Часам з ўзгаднення праграмы да вылучэння рэсурсаў праходзіла 2 гады, інавацыя развіваецца вельмі хутка. Стаіць задача скараціць гэты перыяд і як мінімум за паўгода праходзіць усе ўзгадненні.


Акрамя таго, да фінансавання сумесных праграм прапануюць прыцягваць прыватны бізнес, венчурныя фонды і камерцыйныя інстытуты. Заканадаўцы ў сваю чаргу звярнулі ўвагу на эфектыўнасць, аддачу ад затрачаных сродкаў.

Аб прадуктыўнасці сваёй працы надалей выканаўцы будуць даваць справаздачу. Такім чынам, трэба будзе распрацаваць адпаведныя механізмы. Парламентарыі таксама абмеркавалі ход работы аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Гэта праца вядзецца не першы год, аднак пакуль ідэя не рэалізавана. Чакаецца, што зніжэнне тарыфаў на размовы па сотавым паміж беларусамі і расейцамі адбудзецца бліжэйшай вясной.

 

Крыніца: СТВ