Пераможцаў конкурсу інавацыйных праектаў ўзнагародзілі ў Мінску

Вiдэа Праглядаў: 1562 Вярнуцца
Пераможцаў конкурсу інавацыйных праектаў ўзнагародзілі ў Мінску
Сярод прызёраў - 12 распрацовак: ад касметалогіі да сферы IT.
Пераможцаў вызначалі ў дзвюх намінацыях. Лепшы інавацыйны праект - мультысэнсар кантролю экалогіі памяшканняў. Прылада вызначае склад паветра, ацэньвае асноўныя параметры і перадае дадзеныя ў “воблака інтэрнэту рэчаў”. Словам, разумны дом у дзеянні.
А вось сярод моладзевых праектаў лідзіруе медыцына. Першае месца - у біёлага і ДНК-вакцыны супраць нейрабластомы. Усе праекты прайшлі экспертызу. А значыць, яны гатовы да ўкаранення. Акрамя таго, восем адабраны для далейшай камерцыялізацыі.
Конкурс інавацыйных праектаў прайшоў у дзевяты раз. Усяго паступіла больш за 150 заявак. Большая частка адносіцца да IT-сферы. Сярод папулярных напрамкаў - радыёэлектроніка і мікраэлектроніка, біятэхналогіі, ахова здароўя.
Крыніца: ОНТ