наверх

У Мінску адкрылі інавацыйны цэнтр электронікі “Гарызонт”

У Мінску адкрылі інавацыйны цэнтр электронікі “Гарызонт”

Вiдэа         Праглядаў: 1363 Вярнуцца

У Мінску адкрылі інавацыйны цэнтр электронікі “Гарызонт”


Унікальны для Беларусі інавацыйны цэнтр электронікі адкрылі 6 сакавіка ў Мінску.



Тут сканцэнтраваны ідэі, бізнес і тэхналогіі. Самыя прагрэсіўныя распрацоўкі будуць весціся па многіх напрамках. 

У прыярытэце электроніка для прамысловасці і спажыўцоў, якія прывыклі жыць з камфортам. Асобная пазіцыя - самалётабудаванне і электратранспарт. 

Юрый Прэдка, генеральны дырэктар ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Гарызонт”:

Нашы распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў прафесійных аўтамабілях. Напрыклад, кожны другі БелАЗ абсталяваны сістэмамі кіравання. Мы актыўна працуем у авіёніцы, нашы сістэмы кіравання, адлюстравання, датчыкі стаяць у самалётах. 

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі:

Мы рэалізуем ўжо 3-ю дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця і кожную пяцігодку гэтая праграма фармуецца пад новыя задачы, новыя мэты, хутка змяняюцца. Мы прывыклі, што гэта толькі праекты, праграмы, якія дзейнічаюць толькі ў гэтай пяцігодцы, яны ўключаюць вельмі шмат мерапрыемстваў як раз стварэнне інфраструктурных аб'ектаў, стварэнне таго асяроддзя, якоя дазваляла б хутка ствараць ад ідэі канкрэтную прадукцыю і выводзіць яе на рынак. Вельмі важна, што ў “Гарызонце” адкрыты гэты цэнтр, які будзе займацца такімі распрацоўкамі. 

Працаваць у цэнтры будзе каля 1000 спецыялістаў. Гэта распрацоўшчыкі, прамысловыя дызайнеры, праграмісты, інжынеры і канструктары. 

Крыніца: СТВ