наверх

У Мінску праходзіць міжнародны форум «Антыкантрафакт»

У Мінску праходзіць міжнародны форум «Антыкантрафакт»

Вiдэа         Праглядаў: 165 Вярнуцца

У Мінску праходзіць міжнародны форум «Антыкантрафакт»

Шкода сусветнай эканоміцы ад кантрафактнай прадукцыі ў мінулым годзе склала $500 мільярдаў! Як абараніцца ад падробак - абмяркоўваюць на міжнародным форуме «Антыкантрафакт» у Мінску.
Ён сабраў прадстаўнікоў з 17 краін - а гэта больш за 500 экспертаў. Сёння рынак незаконнай прадукцыі імкліва расце. Сярод традыцыйныя сфер, дзе квітнеюць падробкі, - алкагольная прадукцыя (у некаторых краінах - да 40% рынка), тытунёвыя вырабы, адзенне і бытавая тэхніка. А з дынамічным развіццём лічбавага асяроддзя ўзнікаюць новыя пытанні абароны інтэлектуальнай уласнасці.

За апошні час адзначаны сур'ёзныя зрухі ў абароне інтэлектуальнай уласнасці. У прыватнасці, усё часцей выкарыстоўваецца ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Што тычыцца фальшывай алкагольнай прадукцыі, то тут беларусам таксама няма патрэбы хвалявацца - рынак надзейна абаронены ад кантрафакту.