наверх

У Мінску стартаваў VIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020"

У Мінску стартаваў VIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020"

Вiдэа         Праглядаў: 215 Вярнуцца

У Мінску стартаваў VIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020"

Сёння ў Мінску стартаваў VIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020". Пляцоўка сабрала больш за 500 экспертаў з 15-ці краін. У ходзе форуму плануецца абмеркаваць практычныя аспекты барацьбы з кантрафактам у лічбавым асяроддзі, пытанні маркіроўкі тавараў, а таксама механізмы процідзеяння незаконнаму абароту тытунёвай прадукцыі ў краінах ЕАЭС. Сёння ад кантрафактных тавараў сусветная эканоміка губляе да 3% ВУП.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Шкода сусветнай эканоміцы ад кантрафактнай прадукцыі за 2019 год перасягнула палову трыльёна даляраў. І калі гэтаму ліху не процідзейнічаць, зноў жа паводле ацэнак міжнародных экспертаў, толькі ў IT-сферы да 2022 года кантрафактнай прадукцыі будзе больш чым 850 мільярдаў долараў".

Барацьба з абаротам кантрафактнай прадукцыі перш за ўсё дазваляе стымуляваць вынаходніцкую дзейнасць і стварае ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва.

Крыніца: Беларусь-1