наверх

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Вiдэа         Праглядаў: 179 Вярнуцца

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Распрацоўкі ў розных сферах - ад IT да прыборабудавання - прэзентавалі больш за 70 удзельнікаў. Савет конкурсу вызначыў 12 пераможцаў. Абарона ідэй у гэтым годзе праходзіла анлайн. Лаўрэатаў выбіралі ў дзвюх намінацыях. Распрацоўкі адказваюць сучасным запытам грамадства. Каля 20 працэнтаў праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і столькі ж у сферы медыцыны.

Андрэй Капітонаў, пераможца ў намінацыі "Найлепшы інавацыйны моладзевы праект": "Мы ствараем нейрасеціва для аўтаматычнай класіфікацыі рентгенаграм органаў грудной поласці. Мы задаем нейкі прэдыкт, які дае лекару зразумець, што на гэтым здымку, нават не адкрываючы яго. Гэта значыць ён загружае здымак на наш вэб-сэрвіс і атрымлівае прадказанне. Наш вэб-сэрвіс можа аналізаваць да 10 здымкаў у секунду, і такой хуткасці чалавек ніколі не дасягне".

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Акрамя сур'ёзных прызоў, якія атрымлівае пераможца (першы прыз больш за 2 тысячы, гэта такі добры грант), мы ўвялі гранты для камерцыялізацыі распрацовак, каб вылучыць першы капітал. І перш за ўсё для моладзі, каб людзі сваю ідэю і распрацоўку маглі ператварыць у вопытны ўзор альбо прайсці акселерацыйную праграму за гэтыя грошы і падрыхтаваць ужо сур'ёзны бізнэс".

Фіналісты атрымалі таксама спецыяльныя дыпломы Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях і ўзнагароды ад міністэрстваў, тэхнапаркаў і прыватных кампаній.

Крыніца: Беларусь-1