наверх

Укараняць прарыўныя навуковыя праекты стане прасцей у Беларусі

Укараняць прарыўныя навуковыя праекты стане прасцей у Беларусі

Вiдэа         Просмотров: 143 Вернуться назад

Укараняць прарыўныя навуковыя праекты стане прасцей у Беларусі


Новыя правілы ўкаранення навукова-тэхнічных праектаў зацвердзілі ў Беларусі. Ім больш не патрэбныя абавязковыя патэнтавыя даследаванні. Галоўнае, каб тую ці іншую распрацоўку ў будучыні можна было выгадна прадаць.

Найбольш вартыя ідэі выберуць эксперты. Яшчэ адна навіна - вызваленне ад адказнасці. Калі рэалізаваць ідэю ўсё ж не атрымалася, навукоўцы могуць не вяртаць укладзеныя ў праект сродкі. Але толькі ў тым выпадку, калі на тое ёсць важкія прычыны.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь: "Калі вы ўзяліся за распрацоўку і не дасягнулі запланаванага выніку, але былі аб'ектыўныя прычыны. Не таму, што ў вас не атрымалася ці вы дрэнна працавалі, а змянілася сітуацыя на рынку, выйшлі заканадаўчыя акты, гэта значыць з'явіліся абставіны непераадольнай сілы, тады вы будзеце вызваленыя ад вяртання грошай».

У гэтым годзе ў Беларусі працуюць амаль 30 навукова-тэхнічных праграм. Сярод найбуйнейшых праектаў - рэагенты для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў, станцыя для зарадкі электрамабіляў, мікрасхемы для радыёапаратуры і нават новы гатунак бульбы.

Крыніца: АНТ