Статус, задачы і функцыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
Палажэнне аб Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Асноўныя задачы ДКНТ
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнайўласнасці;
- арганізацыйна-эканамічнае рэгуляванне пытанняў развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай ўласнасці;
- планаванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў цэлым па Рэспубліцы і па галінах навукі, у вызначаным парадку кантроль за эфектыўнасцюдзейнасці аспірантур (дактарантур);
- аналіз узроўня даследванняў і распрацовак, якія праводзяцца; выпрацоўка прапаноў па павышэнню іх эканамічнай эфектыўнасці;
- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый у сферах навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнаці;
- садзейнічанне месным выканаўчым і распарадчым органам у фарміраванні і правядзенні рэгіанальнай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі;
- удасканальванне структуры навукова-тэхнічнага патэнцыялу рэспублікі і павышэнне эфектыўнасці яго выкарыстання;
- правядзенне адзінай дзяржайнай палітыкі ў вобласці міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- развіццё інавацыйнай інфраструктуры, стварэнне механізмаў падтрымкі суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці, забеспячэнне стварэння і развіцця вытворчасці заснаванай на новых і высокіх тэхналогіях;
- прыцягненне і выкарыстанне у эканоміцы рэспублікі перадавых высокаэфектыўных замежных тэхналогій;
- стымулыванне і падтрымка развіцця у рэспубліцы прадпрымальніцтва звязанага з камерцыялізацыяй і укараненнем у вытворчасці навукова-тэхнічных дасягненняў;
- ажыццяўленне навукова-метадычнага забяспечвання правядзення інавацыйна-тэхналагічнага маніторынга;
- маніторынг і метадычнае забяспечванне камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці створаных поўнасцю або часткова за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама дзяржайных пазабюджэтных фондаў;
- забяспечванне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама эфектыўным выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюццца на фінансаванне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- кантроль за ходам выпаўнення навукова-тэхнічных праграм, раздзелаў навуковага забяспечвання дзяржаўных, атраслевых і рэгіянальных праграм, інавацыйных і венчурных праектаў, міжнародных навукова-тэхнічных праектаў, а таксама асваення ў вытворчасці вынікаў завершаных навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія яны выконвалі за кошт бюджэтных сродкаў;
- інфармаванне грамадскасці па пытаннях развіцця навукі, яе дасягненняў, дзейнасці ДКНТ, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых арганізацый;
- забеспячэнне функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз, у тым ліку арганізацыі і правядзення гэтых экспертыз;
- маніторынг і аналіз сусветных тэхналагічных тэндэнцый;
- забеспячэнне развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі.
ДКНТ у адпаведнасці з ускладзенымі на яго асноўнымі задачамі
- арганізуе сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі распрацоўку прагнозаў развіцця навукі, тэхнікі і тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь;
- забяспечвае ва ўстаноўленым парадку фінансаванне работ па распрацоўцы тэхналогій здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на прыкладныя навуковыя даследаванні, навукова-тэхнічныя праграмы і праекты;
- распрацоўвае і ўносіць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы;
- па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і аб мерах іх дзяржаўнай падтрымкі;
- па ўдасканаленні механізмаў прававога, эканамічнага рэгулявання і стымулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы;
- па пытаннях фарміравання інавацыйнай інфраструктуры і стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей;
- па аб'ёмах фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
- па пытаннях прававога і эканамічнага рэгулявання адносін у сферы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- па пытаннях фарміравання пераліку інавацыйных тавараў;
- вызначае перспектыўныя і актуальныя напрамкі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў цэлым па рэспубліцы і па галінах навукі;
- арганізуе распрацоўку, разгляд і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку праектаў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі - дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм, каардынуе дзейнасць арганізацый па распрацоўцы праектаў галіновых і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, а таксама раздзелаў навуковага забеспячэння дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм;
- вызначае актуальныя напрамкі і ажыццяўляе каардынацыю міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, арганізуе работу па прыцягненню фінансавых і матэрыяльных сродкаў ад замежных і міжнародных арганізацый;
- фармуе дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь і каардынуе яе рэалізацыю;
- праводзіць конкурсы міжнародных навукова-тэхнічных праектаў, інавацыйных праектаў па вырашэнню найбольш значных навукова-тэхнічных, эканамічных, экалагічных і сацыяльных праблем, распрацоўцы тэхналогій і аб'ектаў новай тэхнікі;
- забяспечвае арганізацыю і правядзенне дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз у парадку, устаноўленым актамі заканадаўства;
- дае заключэнні аб мэтазгоднасці выдаткаў на правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні і набыцці праграмнага забеспячэння і тэхнічных сродкаў для рэалізацыі мерапрыемстваў, уключаных у дзяржаўныя, галіновыя і рэгіянальныя праграмы інфарматызацыі;
- арганізуе правядзенне ацэнкі прапаноў пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) аб рэалізацыі мерапрыемстваў, уключаных у дзяржаўныя, галіновыя і рэгіянальныя праграмы інфарматызацыі, дзяржаўным экспертным саветам адпаведнага профілю;
- арганізуе правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і інфармацыйных рэсурсаў для навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама развіццё на іх базе электронных паслуг;
- сцвярджае заданні дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і інавацыйныя праекты;
- ажыццяўляе праверку ходу рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм, інавацыйных праектаў і міжнародных навукова-тэхнічных праектаў, іншых работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца ў рамках іншых напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама ходу выканання рашэнняў па пытаннях навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб прыцягненні да адказнасці вінаватых за іх невыкананне і (або) неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на названыя мэты;
- ажыццяўляе вядзенне дзяржаўнага рэестра правоў на вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
- уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па змене аб'ёмаў расходаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на навуку;
- распрацоўвае меры па павышэнню эфектыўнасці работы арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі;
- вызначае парадак і ўмовы прысваення арганізацыям (іх структурных падраздзяленнях) статусу цэнтра калектыўнага карыстання унікальным навуковым абсталяваннем;
- вызначае пералік навуковага абсталявання, прыбораў і камплектуючых вырабаў, якія набываюцца для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навуковых устаноў і арганізацый за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на чарговы фінансавы год;
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей - звароты);
- па выніках разгляду зваротаў, аўтары якіх не задаволены вынікамі іх разгляду падпарадкаванымі дзяржаўнымі арганізацыямі, пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў выдае названым арганізацыям абавязковыя для выканання прадпiсаннi аб належным рашэнні гэтых пытанняў;
- ажыццяўляе праверкі захавання ў падпарадкаваных дзяржаўных арганізацыях парадку разгляду зваротаў, у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, арганізуе выязныя праверкі работы са зваротамі;
- па кожным выпадку неналежнага разгляду падпарадкаванымі дзяржаўнымі арганізацыямі зваротаў накіроўвае іх кіраўнікам ўяўленні аб прыцягненні службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне парадку разгляду зваротаў, да дысцыплінарнай адказнасці;
- вызначае парадак правядзення ацэнкі ўзроўню інавацыйнага развіцця па відах эканамічнай дзейнасці і ўзроўню інавацыйнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
- распрацоўвае сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі рэкамендацыі па ацэнцы рызыкі інавацыйнай дзейнасці;
- вызначае парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра ахоўных гатункаў раслін Рэспублікі Беларусь;
- праводзіць дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, якія прадугледжваюць інвестыцыі ў тэхналогіі і якія прэтэндуюць на прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь распрацаваных у адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі актамі заканадаўства,, іншых інвестыцыйных праектаў у выпадках і на ўмовах, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых інвестыцыйных праектаў дакументаў, якія прыкладаюцца да бізнес-планаў дакументаў у выпадках, устаноўленых актамі заканадаўства;
- арганізуе калектыўнае кіраванне правамі аўтараў твораў, якія з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права і сумежных правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе абарону права аўтарства, права на імя і права на абарону рэпутацыі пры адсутнасці спадчыннікаў аўтара;
- праводзіць дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу;
- прымае рашэнні аб рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну дзеяння рэгістрацыі) юрыдычных асоб у якасці суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і пазбаўленні іх гэтага статусу;
- удзельнічае ў рабоце міжнародных арганізацый, камісій, камітэтаў і аб'яднанняў, арганізуе міжнароднае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ДКНТ;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах каштарысу на чарговы фінансавы год;
- удзельнічае ў рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць віды эканамічнай дзейнасці ў сферах, у якіх у адпаведнасці з гэтым Палажэннем ДКНТ ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне;
- прымае па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў нарматыўныя прававыя акты, якія ўстанаўліваюць асаблівасці бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць віды эканамічнай дзейнасці ў сферах, у якіх у адпаведнасці з гэтым Палажэннем ДКНТ ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне;
- выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ДКНТ мае права
- уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у яго парушэнні;
- спыняць фінансаванне заданняў навукова-тэхнічных праграм, інавацыйных праектаў, іншых работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца ў рамках іншых напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у выпадках нямэтавага або неэфектыўнага іх выкарыстання;
- ствараць ва ўстаноўленым парадку каардынацыйныя і экспертныя саветы, камісіі, часовыя навуковыя калектывы, працоўныя групы і іншыя структуры для выканання работ i разгляду пытанняў, аднесеных да яго кампетэнцыi;
- выступаць дзяржаўным заказчыкам навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў, работ і паслуг;
- запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, праводзіць перамовы і заключаць міжнародныя дамовы з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі, удзельнічаць у рабоце гэтых органаў і арганізацый, а таксама ў міжнародных мерапрыемствах па навукова-тэхнічных праблемах і пытаннях забеспячэння аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- праводзіць ва ўстаноўленым парадку міжнародныя і рэспубліканскія канферэнцыі, кангрэсы, сімпозіумы, нарады, семінары, выставы і іншыя мерапрыемствы па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi;
- ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, падначаленыя яму дзяржаўныя арганізацыі;
- прыцягваць пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў i iншых арганiзацый, у тым ліку замежных, да вырашэння пытанняў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і забеспячэння аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- заключаць ва ўстаноўленым парадку з навуковымі і іншымі арганізацыямі, часовымі навуковымі калектывамі, спецыялістамі і экспертамі дагаворы на выкананне навукова-даследчых і іншых работ, правядзенне экспертызы праектаў і праграм, падрыхтоўку аналітычных аглядаў і прагнозаў па праблемах навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і ахове правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- хадайнічаць ва ўстаноўленым парадку аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі, тэхнікі і тэхналогій і забеспячэнне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.