Звароты
Для таго, каб адправіць электронны зварот, Вам трэба азнаёміцца з наступнымі ўмовамі і згадзіцца з імі.
Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і ліц без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб і разглядаюцца Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаввннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронныя звароты, якія паступілі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі яны:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Адказ Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Электронны зварот накіроўваецца праз электронную форму.