наверх

Беларусь і Кітай праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Кітай праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2018         Праглядаў: 1234 Вярнуцца

Беларусь і Кітай праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па навуцы і тэхналогіях Кітайскай Народнай Рэспублікі абвяшчаюць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 -2020 гады. Заяўкі прымаюцца з 15 ліпеня па 16 жніўня 2018 года па наступных прыярытэтных напрамках: электроніка і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, механіка і інжынерыя, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, металургія, біятэхналогіі, хімія, аграпрамысловыя тэхналогіі, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць.

Заявачныя дакументы павінны ўтрымліваць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план; пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долеваму ўдзелу ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ да 16 жніўня 2018 года ў друкаваным (у трох экземплярах) і электронным (на CD-дыску) відах. 

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 -2020 гады праводзіцца ў рамках рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітая аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 24 красавіка 1992 года.