наверх

Беларусь і Кітай створаць цэнтр па інкубаванню інавацыйных праектаў

Беларусь і Кітай створаць цэнтр па інкубаванню інавацыйных праектаў

2018         Праглядаў: 1498 Вярнуцца

Беларусь і Кітай створаць цэнтр па інкубаванню інавацыйных праектаў

Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" і тэхнапарк Шанхайскага універсітэта створаць Кітайска-Беларускі цэнтр па інкубаванню інавацыйных праектаў, дзе плануецца выконваць не менш за 20-30 навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў штогод і камерцыялізаваць сумесна створаную навукова-тэхнічную прадукцыю.Пагадненне аб гэтым падпісана ў рамках пасяджэння Камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, якое прайшло у Пекіне 4-5 верасня пад кіраўніцтвам Старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і Міністра навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыгана. Пагаднення аб супрацоўніцтве падпісалі таксама Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і Паўночна-Усходні універсітэт г. Шеньян, ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» і SHENZHEN WEIGUANG BIOLOGICAL PRODUCTS CO., LTD, Беларускі дзяржаўны універсітэт і ТАА «Упраўленне бізнес-інкубатарам «ПУЭ». Па выніках пасяджэння бакі падпісалі выніковы пратакол і зацвердзілі праграму беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019 - 2020 гады.  

Праграмай супрацоўніцтва прадугледжваецца прапрацоўка пытання стварэння Кітайска-Беларускага цэнтра па супрацоўніцтве ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў і прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для выкарыстання сонечнай энергіі ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Акрамя таго, беларускія ВНУ плануюць выконваць з кітайскімі партнёрамі сумесныя навукова-даследчыя праекты і распрацоўкі для прасоўвання навукаёмістых тэхналогій і інавацыйнай прадукцыі.