наверх

Больш за 100 навукова-тэхнічных распрацовак прадставіць Беларусь на выставе ў Узбекістане

Больш за 100 навукова-тэхнічных распрацовак прадставіць Беларусь на выставе ў Узбекістане

2018         Праглядаў: 1244 Вярнуцца

Больш за 100 навукова-тэхнічных распрацовак прадставіць Беларусь на выставе ў Узбекістане

Больш за 100 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак прадставіць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на калектыўным стэндзе ў рамках Нацыянальнай экспазіцыі на выставе беларускіх вытворцаў «Made in Belarus», якая пройдзе 14-19 верасня 2018 года ў Ташкенце (Узбекістан). Сваі дасягненні і тэхналогіі прадэманструюць арганізацыі і ўстановы Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Так, Беларускі дзяржаўны універсітэт пакажа арыгінальныя беларускія прэпараты для лячэння злаякасных пухлін галавы, шыі, рака страўніка з дысемініраванай паразай брушной поласці, а таксама ветэрынарныя біяпрэпараты для лячэння і прафілактыкі хвароб сельскагаспадарчых і непрадуктыўных жывёл. Іх галоўнай адметнай асаблівасцю з'яўляецца шматфункцыянальнасць, высокая якасць і канкурэнтная цана. Лятальныя апараты самалётнага тыпу для дыстанцыйнага маніторынгу мясцовасці і аб'ектаў прадставіць РУП "Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» НАН Беларусі. Акрамя таго, будуць экспанавацца высокатэхналагічныя ультрагукавыя тэхналогіі і абсталяванне медыцынскага прызначэння для кардыялогіі, анкалогіі і стаматалогіі, а таксама інтэлектуальныя біямедыцынскія сістэмы і многае іншае.