наверх

Каля 130 студэнтаў і экспертаў удзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі па праблемах фізікі мікрасвету

Каля 130 студэнтаў і экспертаў удзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі па праблемах фізікі мікрасвету

2018         Праглядаў: 1209 Вярнуцца

Каля 130 студэнтаў і экспертаў удзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі па праблемах фізікі мікрасвету

Каля 130 студэнтаў, навуковых работнікаў і вядучых даследчыкаў з Беларусі, краін-удзельніц Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) і далёкага замежжа ўдзельнічаюць у працы XIV Міжнароднай школы-канферэнцыі “Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету”, якая прысвечана памяці прафесара Н.М.Шумейка.

Мерапрыемства з'яўляецца вядучай айчыннай пляцоўкай для абмеркавання сучасных пытанняў фізікі элементарных часціц, тэарэтычнай фізікі і сучасных ядзерна-фізічных тэхналогій. Навуковая праграма ахоплівае шырокі спектр пытанняў сучаснай фундаментальнай навукі і спадарожных прыкладных даследаванняў: ад эксперыментаў на Вялікім адронным калайдары (LHC) да праблем касмалогіі, ядзернай медыцыны і радыяцыйнага матэрыялазнаўства. У бягучым годзе плануецца абмеркаваць наступныя тэмы:

  • Апошнія эксперыментальныя вынікі сусветных ядзерна-фізічных цэнтраў,

  • Даследаванні іёнаў (NICA, LHC, FAIR),

  • Будучыя эксперыменты на LHC і іншых калайдарах,

  • Непаскаральная фізіка, астрафізіка і касмалогія,

  • Новыя напрамкі ў квантавай тэорыі поля,

  • Рэлятывісцкая ядзерная фізіка,

  • Ядзерная медыцына,

  • Сучасныя метады ў мадэляванні і апрацоўцы дадзеных,

  • Ядзерная электроніка і дэтэктары,

  • Новыя напрамкі ў матэрыялазнаўстве.

Міжнародная школа-канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету” праходзіць з 12 па 24 жніўня на базе санаторыя “Азёрны” (Гродзенскі р-н, аг. Азёры). Мерапрыемства мае вялікае значэнне для адукацыі навуковай моладзі, абмену вопытам і творчых зносін беларускіх навукоўцаў розных узростаў з замежнымі калегамі. Школа праводзіцца ў супрацоўніцтве з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (г. Дубна) і пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.