наверх

Старшыня ДКНТ А.Г.Шумілін правёў нараду ў Бярозаўскім райвыканкаме

Старшыня ДКНТ А.Г.Шумілін правёў нараду ў Бярозаўскім райвыканкаме

2018         Праглядаў: 1226 Вярнуцца

Старшыня ДКНТ А.Г.Шумілін правёў нараду ў Бярозаўскім райвыканкаме

27.07.2018 г. у Бярозаўскім райвыканкаме адбылася нарада пад кіраўніцтвам Старшыні ДКНТ А.Г.Шуміліна.

Тэмай нарады стала дэталёвае абмеркаванне праблемных пытанняў у ААТ “Бярозаўскі маторарамонтны завод”, РУВП “Бярозатара”, ЗТАА “Рыбаводная  гаспадарка “Ясельда».

На нараду былі запрошаны кіраўнікі райвыканкама; дырэктары прадпрыемстваў: ААТ “Бярозаўскі маторарамонтны завод”, РУВП “Бярозатара”, ЗТАА “Рыбаводная гаспадарка “Ясельда»; прадстаўнікі ААТ “МТЗ”, УА “БДСГА”, РУП “Інстытут рыбнай гаспадаркі”, УА “Палескі дзяржаўны універсітэт”, ААТ “Белаграпрамбанк”, ДУ “БелІСА” і інш.

У ходзе нарады была дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці на тэрыторыі ААТ “Бярозаўскі маторарамонтны завод” тэхнічнага цэнтра ААТ “МТЗ”, пра магчымасць рэалізацыі інавацыйных праектаў па вырошчванні рыбы (“Рыбаводная гаспадарка “Ясельда”) і вытворчасці бутэлькі з белай бляхі (РУВП “Бярозатара”).

Таксама на нарадзе былі разгледжаны пытанні інавацыйнага развіцця Бярозаўскага раёна.