наверх

У ДКНТ сумесна з МЗС абмеркаваны пытанні пашырэння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Паўднёвай Карэяй

У ДКНТ сумесна з МЗС абмеркаваны пытанні пашырэння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Паўднёвай Карэяй

2018         Праглядаў: 1235 Вярнуцца

У ДКНТ сумесна з МЗС абмеркаваны пытанні пашырэння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Паўднёвай Карэяй

19 ліпеня ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) сумесна з МЗС Рэспублікі Беларусь праведзена пасяджэнне беларускай часткі сумеснай Беларуска-Карэйскай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама нарада па нарошчванні экспарту тавараў і паслуг Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Карэя. 

У нарадзе прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас Андрэй Вадзімавіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Папкоў Андрэй Мікалаевіч, прадстаўнікі “Белнафтахіма”, ГУ “Адміністрацыя Парку Высокіх тэхналогій”, НАН Беларусі, РУП “Кіруючая кампанія холдынгу “Белфармпром”, Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 

Даведачна.

Старшыня ДКНТ Шумілін А.Р. з'яўляецца старшынёй беларускай часткі сумеснай Беларуска-Карэйскай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2014 г. № 1235 за Старшынёй ДКНТ замацаваная Рэспубліка Карэя ў мэтах забеспячэння нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг у названую дзяржаву.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны і дэталёва разгледжаны пытанні аб стане і перспектывах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя, інфармацыя аб агульных выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя за I паўгоддзе 2018 года. Таксама былі абмеркаваныя пытанні па ключавых сферах двухбаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя, а таксама нарошчвання экспарту тавараў і паслуг у 2018 годзе.

У ходзе пасяджэння рабочай групы было адзначана, што у 2018 годзе пачаты пастаўкі наступных новых таварных пазіцый:

машыны для ўборкі ўраджаю;

падшыпнікі ролікавыя сферычныя;

трохколавыя ровары, самакаты, педальныя аўтамабілі і аналагічныя цацкі на колах; калыскі для лялек; лялькі; іншыя цацкі; мадэлі ў зменшаным памеры (“у маштабе”) і аналагічныя мадэлі для забаў;

стужкі, пража з шкловалакна і інш. 

У ходзе нарады таксама былі абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі да пятага пасяджэння Сумеснага камітэта Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя, была ўзгоднена тэматыка 6-га Беларуска-Карэйскага форуму “Навука. Інавацыі. Вытворчасць”, які плануецца правесці ў кастрычніку 2018 г. у г.Мінску. 

Даведачна.

Мэтамі Форуму з'яўляюцца: развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў навуковай і інавацыйнай сферах, усталяванне новых дзелавых кантактаў; вызначэнне перспектыўных напрамкаў і форм супрацоўніцтва, якія спрыяюць развіццю інавацыйных працэсаў у абедзвюх краінах; прэзентацыя інавацыйных структур, навуковых цэнтраў, інавацыйных і інвестыцыйных праектаў абедзвюх краін; прасоўванне тэхналогій і навукаёмістай прадукцыі розных галін абедзвюх краін на знешнія рынкі.

Арганізатарамі Форуму выступаюць: ДКНТ, Міністэрства навукі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і перспектыўнага план