наверх

У Пекіне пройдзе другое пасяджэнне Беларуска-Кітайскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

У Пекіне пройдзе другое пасяджэнне Беларуска-Кітайскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

2018         Праглядаў: 1369 Вярнуцца

У Пекіне пройдзе другое пасяджэнне Беларуска-Кітайскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Пекіне 4 - 5 верасня адбудзецца другое пасяджэнне Камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Беларускую частку камісіі ўзначаліць Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, кітайскую - Міністр навукі і тэхналогій Ван Чжыган. Парадак дня будзе ўключаць восем пытанняў, у тым ліку пытанні развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер Беларусі і Кітая і выканання сумесных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў на бліжэйшую перспектыву. Акрамя таго, бакі плануюць абмеркаваць перспектывы правядзення сумесных навукова-тэхнічных мерапрыемстваў і вынікі конкурсу сумесных беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады.

Па выніках пасяджэння плануецца падпісаць выніковы пратакол і зацвердзіць праграму беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года.