наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся з вучнёўскай і студэнцкай моладдзю Гомельскай вобласці

Аляксандр Шумілін сустрэўся з вучнёўскай і студэнцкай моладдзю Гомельскай вобласці

2021         Праглядаў: 496 Вярнуцца

Аляксандр Шумілін сустрэўся з вучнёўскай і студэнцкай моладдзю Гомельскай вобласці

У рамках адзіных дзён інфармавання і праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін сустрэўся з аспірантамі, магістрантамі, гімназістамі і выкладчыкамі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці - Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна і гімназіі № 51 г.Гомеля. На сустрэчы абмяркоўваліся апошнія дасягненні айчыннай і сусветнай навукі, перспектыўныя напрамкі профільнай адукацыі, развіццё даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў студэнцкай і вучнёўскай моладзі, пытанні падтрымкі таленавітых і адораных маладых людзей у цэлым.

«Ініцыятыўная і таленавітая моладзь, якая хоча стварыць нешта новае і ўнікальнае для Беларусі, на карысць краіны, будзе заўсёды падтрымана нашай дзяржавай. Вы - наш галоўны прыярытэт! І сёння для развіцця моладзевага навуковага руху і інавацыйнага прадпрымальніцтва створаны ўсе ўмовы: у ВНУ функцыянуюць навукова-даследчыя лабараторыі, дынамічна развіваецца сетка суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у прыватнасці тэхнапаркі, дзе кожны можа рэалізаваць свой асабісты праект - ад ідэі да камерцыялізацыі», - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што ў мэтах стымулявання дзейнасці таленавітай моладзі і прыцягнення маладых кадраў у навуку штогод распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь усталёўваюцца да 100 стыпендый таленавітым маладым навукоўцам, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя таго, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях штогод праводзіць Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў, які, па сутнасці, з'яўляецца галоўным конкурсам краіны па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых і перспектыўных спецыялістаў. «Конкурс праводзіцца для рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. За апошнія гады нам удалося аб'яднаць моладзь і актывізаваць яе навуковую і інавацыйную дзейнасць. Сабраны найлепшыя праекты і распрацоўкі, якія могуць прынесці карысць нашай краіне», - падкрэсліў Старшыня ДКНТ.

У рамках візіту ў Гомельскую вобласць Аляксандр Шумілін узяў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Савецкага раёна г.Гомеля, на якім разглядалася пытанне падрыхтоўкі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да цэнтралiзаванага тэставання 2021 года.