наверх

Беларусь і Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады

Беларусь і Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады

2021         Праглядаў: 445 Вярнуцца

Беларусь і Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады. Заяўкі на конкурс прымаюцца ў перыяд з 1 красавіка па 15 мая 2021 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва: энергетыка і энергазберажэнне; медыцына і медыцынскія тэхналогіі; фармацэўтыка і фармакалогія; нана- і біятэхналогіі; хімічныя тэхналогіі; новыя матэрыялы; лічбавая эканоміка; харчовая бяспека; аграпрамысловыя тэхналогіі; рацыянальнае прыродакарыстанне; папярэджанне і ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў; тэхналогіі кіравання воднымі рэсурсамі; тэхналогіі здабычы карысных выкапняў; лазерныя тэхналогіі і фатоніка.

Дакументы на конкурс павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнэс-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе на адрас ДКНТ праз ІАС «Экспэртыза».

Конкурс беларуска-ўзбекскіх навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Узбекістана аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 13 верасня 2018 года.