наверх

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах

2021         Праглядаў: 498 Вярнуцца

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах. Новая рэдакцыя палажэння аб конкурсе зацверджана пастановай Савета Міністраў №136 ад 9 сакавіка 2021, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Юрый Лукашэвіч.

«Удзельнікі атрымалі новыя магчымасці. Цяпер у конкурсе могуць браць удзел інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі. Акрамя юрыдычных і фізічных асобаў могуць удзельнічаць індывідуальныя прадпрымальнікі. У намінацыі «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» можна падаць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, якое адрозніваецца спрошчанай структурай у параўнанні з бізнэс-планам», - распавёў Юрый Лукашэвіч.

Акрамя таго, устаноўлена пяць этапаў правядзення конкурсу (раней было чатыры). Згодна з новымі правіламі, для падачы заяўкі ўдзельнікі праходзяць рэгістрацыю на сайце конкурсу, запаўняюць формы і падаюць у Беларускі інавацыйны фонд у друкаваным выглядзе пакет дакументаў.

«Нагадваем, што адкрыты прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2021 года. Заяўкі падаюцца праз сайт конкурсу з папярэдняй рэгістрацыяй», - адзначыў прэс-сакратар. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект». Тэрмін падачы дакументаў - не пазней за 30 траўня.