наверх

Навіны

Аляксандр Шумілін павіншаваў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча з надыходзячымі святамі

Аляксандр Шумілін павіншаваў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча з надыходзячымі святамі

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў у пасёлку Лужасна Віцебскае кадэцкае вучылішча і павіншаваў яго выхаванцаў з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Падрабязней

Распрацоўка новых лекавых сродкаў і тэхналогій лячэння з'яўляецца адной з асноўных задач для Беларусі і Расіі - Аляксандр Шумілін

Распрацоўка новых лекавых сродкаў і тэхналогій лячэння з'яўляецца адной з асноўных задач для Беларусі і Расіі - Аляксандр Шумілін

Распрацоўка новых лекавых сродкаў і тэхналогій лячэння, з улікам эпідэміялагічнага становішча, з'яўляецца адной з асноўных задач для Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміў на шостым пасяджэнні Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Падрабязней

Беларускія парламентарыі прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Дамовы аб таварных знаках»

Беларускія парламентарыі прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Дамовы аб таварных знаках»

Беларускія парламентарыі разгледзелі і адобрылі праект Закона Рэспублікі Беларусь  «Аб ратыфікацыі Дамовы аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза». Законапраект распрацаваны ў мэтах правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ратыфікацыі рэспублікай Дамовы аб таварных знаках, падпісанага ў г. Маскве 3 лютага 2020 г.

Падрабязней

Аляксандр Шумілін абмеркаваў перспектывы інавацыйнага развіцця Полацкага раёна

Аляксандр Шумілін абмеркаваў перспектывы інавацыйнага развіцця Полацкага раёна

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін абмеркаваў з кіраўніцтвам Полацкага раённага выканаўчага камітэта перспектывы інавацыйнага развіцця рэгіёну, у тым ліку ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця.

Падрабязней

У ГрДУ ім. Янкі Купалы абмеркавалі развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва ў канцэпцыі праекта «Універсітэт 3.0»

У ГрДУ ім. Янкі Купалы абмеркавалі развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва ў канцэпцыі праекта «Універсітэт 3.0»

Развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і фарміраванне ва ўніверсітэце прадпрымальніцкага асяроддзя будуць прыярытэтнымі напрамкамі развіцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на бліжэйшую пяцігодку.

Падрабязней

VIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2020»

VIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2020»

21-22 снежня 2020 г. у Мінску адбудзецца VIII Міжнародны форум «Антакантрафакт-2020». Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антакантрафакт», Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».

Падрабязней

Беларусь і Турцыя абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Турцыя абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Турцыя плануюць развіваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі, ІКТ, медыцыны, хімічных тэхналогій, новых матэрыялаў і біятэхналогій. Пра гэта ішла размова на другім пасяджэнні сумеснай Беларуска-Турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Падрабязней

Стварэнне галіновай лабараторыі і падтрымка інавацыйнага прадпрымальніцтва – Шумілін правёў прыём грамадзян у Віцебску

Стварэнне галіновай лабараторыі і падтрымка інавацыйнага прадпрымальніцтва – Шумілін правёў прыём грамадзян у Віцебску

Пытанні фарміравання Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, механізмы падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, рэалізацыя праектаў у рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, стварэнне галіновай медыцынскай лабараторыі абмяркоўваліся сёння на прыёме грамадзян Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Шуміліным у Віцебскім аблвыканкаме.

Падрабязней

Беларусь і Казахстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, машынабудавання і біятэхналогій

Беларусь і Казахстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, машынабудавання і біятэхналогій

Лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне і прыборабудаванне, медыцына і біятэхналогіі, энергетыка і АПК будуць прыярытэтнымі напрамкамі сумеснай дзейнасці Беларусі і Казахстана на 2021-2022 гады.

Падрабязней

Беларусь і Калужская вобласць Расіі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2021-2023 гады

Беларусь і Калужская вобласць Расіі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2021-2023 гады

Навука і тэхналогіі, машынабудаванне, АПК, медыцына і ахова здароўя, ІКТ, нафтахімія і будаўніцтва - прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бліжэйшыя гады для беларускіх і калужскіх прадпрыемстваў і арганізацый. 

Падрабязней
Навіны 41 - 50 из 949